pan_andriy (pan_andriy) wrote,
pan_andriy
pan_andriy

вандроўка ў Кіеў

  Кіеў.
Я што там у мінулым жыцці жыла? Быццам дома, толькі ўсе маштабней, ярчэй і прыгажэй.
Столькі эмоцый, а слоў няма. І чаму? Чаму самае прыемнае заўседы змяняецца на непрыемнае, нечаканае, непатрэбнае. Чаму за белым стаіць чорнае. І так хочыцца набіць камусьці морду. *Пожалуй, сделаю доброе дело - набью себе.*
Ведаю толькі адно - хачу назад: у Кіеў, у сняданак на даху McDonalds, у стомленасць, у прыгажосць, у тое, што яшчэ было б. 
[Bad username: Violent Lunatic]


І нянаш, але свойскі дзень незалежнасьці быў Вакарчук ў белым на сцэне і былі сьвяточныя і чамусьці зусім ня пафасныя салюты над майданам, былі мы-бабры, мы-дабры, быў жывы блюз у паўп'яным стане, калі рэальна хацелася залезьці на барную стойку і таньчыць-таньчыць, але нармалёвай барнай стойкі так і не знайшлося. Быў Гінэс ў О'Брайан, былі варэнікі з вішнямі, былі сінякі ад пэйнтбольных куляў, былі моманты, за якія дасюль мне немагчыма сорамна, была вясёлка, якая можа быць толькі там, былі хлопчыкі з дарагімі пантамі, былі хлопчыкі абсалютна безпантовыя і нецікавыя, былі інтэлектуалы і інтэлектуалкі, былі пастаянныя ў мінулым кліенты украінскіх бобікаў, былі дзевачкі-бі зь Віцебска, былі аматаркі блатняка і адначасова продзіджаў, былі абсалютна адэкватныя-класныя-без_імперскіх_замашак рускія, якія нават не думалі крыўдзіцца, што іх называюць маскалямі, былі тыя, хто нешта робіць, былі тыя, каму абсалютна пляваць нават на сваё жыцьцё, былі тыя, хто пахне травою, і былі, хто траўкаю, былі заўзятары "беленькай", а былі тыя, каму для шчасьця патрэбнае хіба "Біле", быў габрэй, што па-інтэлектуальнаму мацюкаецца, былі тупыя бландзінкі, была дзяўчынка, з якою нас звязвае дзівосная краіна Дагестан.
...І я ўжо чакаю наступнага года.
palasatka

Кіеў не падобны на іншыя гарады — эўрапейскія й савецкія — у якіх я дагэтуль быў. Усё ў ім нейкае велічэзнае, як быццам нейкаю расаю гігантаў збудаванае: і старыя храмы, і сталінскі ампір, і новыя хмарачосы, і статуя «радзімы-маці» над Дняпром, шырокія вуліцы, што крута ныраюць уніз, а дзесь на небакраі бачна, як яны зноў караскаюцца ўгару... Але ўсе будынкі, старыя й новыя, стаяць велічна й паважна, адзін адному не замінаючы, не грувасьцяцца ў кучу й не выбіваюцца з агульнага выгляду, няма такога кічу, як у Маскве — горад сапраўды велічны, а ня проста вялізны. На старых вуліцах у цэнтры шмат дзе захаваная брукаванка. Машынаў не нашмат болей, чым у Менску, паветра такое ж практычна чыстае — прынамсі, выходзячы зь цягніка, не адчуваеш носам, што патрапіў у іншы горад.
forion
Зараз сяджу ў хаце й нікуды не хачу выходзіць. Усё ня міла тут. Як падумаю пра працу й усё астатняе - хочацца ванітаваць. Ну а што рабіць, прыйдзецца прызвычайвацца. Я закахаўся ў Кіеў. Горад найцудоўны. У ягоныя кавярні, вулічкі, каўбасу, піва на вуліцы, ягоных дзяўчынак, пельмені, маянэз, фаервэркі й канцэрты кожны тыдзень, харчовыя крамы, у якіх асартымэнт прынамсі разоў у 20 крашэ за амэрыканскі, у "Швыдко", "Відэньскі булачкі", "РОК Экзыстэнцыю", тэрнопальскіх маньякаў-бандэраўцаў, украінскую музыку й мову.
Ну, нічога-нічога. Залышыўся б там, але грошы пачалі скончвацца й прышлося вяртацца. А шкада.
slotoviepus


Я ва Ўкраіне ніколі ня быў (калі не лічыць Крыму ў глыбокім дзяцінстве), але ведаў, што мусіць быць "степь да степь кругом". Нічога падобнага: лес ды лес. Але прадраўшы вочы, убачыў, што лес расьце дзьвюма ценькімі палоскамі ўздоўж чыгункі. Ён пасаджаны там спэцыяльна, каб праезджыя беларусы не пакутавалі ад культурнага шоку і агорафобіі. Пра тое, што трапіў у іншую краіну, нагадвала толькі сонца. Уяўляеце, яно сьвяціла, а не хавалася за хмарамі!
Канчаткова абуджаны сонейкам, я пайшоў умывацца, але з акна ўбачыў ТАКОЕ, што маланкай паляцеў назад, каб Юля не прапусьціла. Дняпро! Шырачэзны, прыгожы, між пагоркаў, на якіх вырастаюць велічныя залатыя купалы. Нават сучасныя будынкі - ня змрочна-шэра-аднолькавыя, а вясёлыя, поўныя суладнасьці з прыродай, зь зяленівам, з цэрквамі! Узрушаны, я палюбіў гэты горад. Шчыра.
antart

Subscribe

  • марсіянське

    Український інженер з Каліфорнії став одним із розробників гелікоптера для польотів на Марсі.

  • грызуны и бутерброд

    - Сперва с Византией покончим-с, - мечтал он, - а потом-с... На Драву, Мораву, на дальнюю Саву, На тихий и синий Дунай... Д-да-с! ... И вдруг…

  • всё те же на манеже

    " 24 сентября 1999 г. спустя полчаса после заявления Рушайло директор ФСБ Николай Патрушев сообщил СМИ, что это были учения, а в мешках находился…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments